залаты філігранны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай работы 14 ст., з сабалінай апухай, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і ўвянчаны крыжам; рэгалія маскоўскіх вял. князёў і рас. цароў, сімвал самадзяржаўя ў Расіі. У канцы 15—пач. 16 ст. набыла вядомасць легенда аб візант. паходжанні Ш.М., якую нібыта прыслаў імператар Канстанцін Манамах свайму ўнуку вял.кн. кіеўскаму Уладзіміру Манамаху. Гэтая легенда выкарыстана пры стварэнні паліт. тэорыі «Масква — трэці Рым». Ш.М. з канца 15 ст. вянчалі (каранавалі) пры ўступленні на прастол маскоўскіх вял. князёў, а ў 16—17 ст.рас. цароў. З 1724 у якасці каранацыйнага вянца выкарыстоўвалася імператарская карона. Ш.М. зберагаецца ў Аружэйнай палаце ў Маскве.